З Днем Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Віншаванне

02.07.2020

Паважаныя землякі!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і з нагоды 76-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў! Дзень Незалежнасці – гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, хто сваёй працай і талентам дапамагае нашай роднай зямлі развівацца і квітнець. У гэты светлы і радасны дзень прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця,  дабрабыту і  плённай працы на карысць Радзімы.                     Са святам, дарагія землякі!

Шануйце родны край Айчыну,

Тых, хто яе абараняў,

Хто ў бітвах з ворагам загінуў,

Хто перамогу атрымаў.