Дыдактычная онлайн-гульня "Крокі выратавання"

07.08.2020

Прадстаўляем вашай увазе новую дыдактычную онлайн-гульню «Крокі выратавання», распрацаваную Рэспубліканскім цэнтрам прапаганды МНС. Яна накіравана на вывучэнне алгарытмаў дзеянняў у выпадку ўзнікнення розных надзвычайных сітуацый і даступная як з мабільнага тэлефона, так і з персанальнага кампутара пры наяўнасці падлучэння да сеткі Інтэрнэт. Гульнёй можа скарыстацца кожны жадаючы. Гульня распрацавана ў двух версіях для розных узроставых катэгорый: для навучэнцаў 1-6 класаў і 7-11 класаў адпаведна. Механіка і правілы пры гэтым аднолькавыя для абедзвюх версій. Галоўная ўмова гульні – прайсці 12 сітуацыйных задач, у кожнай з якіх ўдзельніку неабходна выбудаваць правільны алгарытм дзеянняў. У працэсе чалавек мае магчымасць самастойна мадэляваць надзвычайную сітуацыю, быццам прайграючы яе ў сваім уяўленні, а значыць – ён лепш і лягчэй запамінае правілы бяспекі.

Запусціць гульню можна па спасылках ніжэй або з дапамогай QR-кодаў:

Узроставая катэгорыя

QR-Code

1-6 класы

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

7-11 класы