Памяць і боль беларускай зямлі

Вы бачылі лес,

дзе прагал скразны?

Скажыце, вы бачылі бор той,

дзе кожнай другой няма сасны

ці сама меней – чацвёртай?

Тое ж было з народам маім.

Сякера ваеннай навалы

прайшлася бязлітасна па ім,

і – прагалы, прагалы.

Анатоль Вярцінскі, «Рэквіем па кожным чацвёртым»

 

Закон Рэспублікі Беларусь "Аб генацыдзе беларускага народа"

На акупіраванай фашыстамі тэрыторыі Беларусі фашыстамі было створана больш за 260 лагераў смерці і месцаў масавага знішчэння людзей. Вялізныя масы насельніцтва сталі вязнямі фашысцкіх канцлагераў. Шэрагі калючага дроту, вартаўнічыя вышкі, спецыяльна выдрэсіраваныя сабакі ўвасаблялі фашысцкі "новы парадак". Па далёка не поўных дадзеных у лагерах смерці на тэрыторыі Беларусі нацысты знішчылі звыш 1400000 чалавек.

 Характэрнай асаблівасцю палітыкі генацыду і "выпаленай зямлі" стала знішчэнне населеных пунктаў разам з жыхарамі. За гады акупацыі (1941-1944 гг.) гітлераўцы правялі ў Беларусі больш за 140 буйных карных аперацый.

 Беларускі народ не змірыўся з фашысцкай акупацыяй. Першыя партызанскія атрады ў Беларусі дзейнічалі ў тыле ворага ўжо ў чэрвені-ліпені 1941г. Выяўляючы мужнасць і гераізм, не шкадуючы ні сіл, ні жыцці яны ўпарта і настойліва грамілі ворага.

Акупанты на захопленай тэрыторыі:

1. Увялі абмежаванне грамадзянскіх свабод мясцовага насельніцтва.

2. Учынялі масавыя забойствы  камуністаў, камсамольцаў, актывістаў савецкай улады, прадстаўнікоў інтэлігенцыі; з асаблівай жорсткасцю знішчаліся яўрэі, цыганы, фізічна і псіхічна хворыя.

3. Стварылі сістэму турмаў і канцэнтрацыйных лагераў:  у Беларусі дзейнічала больш за 260 канцэнтрацыйных лагераў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў.

4.  «Халакост»

"Халакост" - знішчэнне нацыстамі ў гады Другой сусветнай вайны яўрэйскага насельніцтва Еўропы. У выніку праведзеных карных акцый за час вайны ў Беларусі было знішчана больш за 600 тыс. яўрэяў.

5.  Карныя экспедыцыі.

У мэтах барацьбы з антыгерманскім супрацівам, падаўленні камуністычнай ідэалогіі і запалохванні насельніцтва шырока выкарыстоўваліся карныя экспедыцыі.

Генеральная пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу па факце генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны...

ІНФАРМАЦЫЙНЫ МАТЭРЫЯЛ...

 

Відэафільм установы адукацыі...

Вялікая Айчынная вайна з'яўляецца самай жудаснай і кашмарнай праявай усіх самых нізінных інстынктаў людзей - забойства, зневажэнне і здзек над блізкім. Цяпер гэта наша гісторыя, наша мінулае. Але памяць аб тых падзеях павінна захавацца не толькі ў нас. Загадчыкам краязнаўчага музея Даўгалапцевай Н.І. і актывістамі грамадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” на канікулах праведзены гісторыка-патрыятычны занятак "Памяць і боль беларускай зямлі".

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году гістарычнай памяці, 2 лістапада  вучні дзяржаўнай установы адукацыі "Вялікасельскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - базавая школа Дзяржынскага раёна" наведалі экспазіцыю "Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны" у дзяржаўнай установе адукацыі "Бараўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі сад - сярэдняя школа Дзяржынскага раёна". Азнаямленчую экскурсію правяла дырэктар Валюшыцкая Ірына Анатольеўна.

12.04.2024

Экскурсія. Экспазіцыя "Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны"