Аздараўленне

Сонечныя дні нагадваюць нам аб набліжэнні гарачага лета, і канікулы  ўжо не за гарамі! На базе ўстановы адукацыі ў летні перыяд арганізавана работа аздараўленчага лагера "Следапыты" з дзённым знаходжаннем дзяцей

Профільны аздараўленчы лагер «Следапыты» з дзённым знаходжаннем дзяцей.

Лагер працуе 15 дзён з 03.06.2024 па 21.06.2024

Кошт пуцёўкі:

Узрост дзяцей

Поўны кошт, руб.

Датацыя, руб.

Бацькоўская даплата, руб.

6 – 10 гадоў

140,00

104,00

36,0

11 – 13 гадоў

145,00

104,00

41,00

Кіраўнік аздараўленчага лагера: Макась Наталія Іосіфаўна, кантактны тэлефон: 801716 92085

План работы аздараўленчага лагера>>>

Парадак дня работы лагера >>>

Лета - гэта выдатная, самая доўгачаканая пара для дзяцей і для дарослых, якую любяць і чакаюць усё без выключэння. Гэта разрадка назапашанай за год напружанасці, аднаўленне здароўя, час адкрыццяў і прыгод, час падзей і сустрэч з цудам, час спазнання новых людзей. Вось і наступілі доўгачаканыя канікулы. І наша школа па традыцыі запрасіла сваіх дзяцей у аздараўленчы лагер «Следапыты». 3  чэрвеня адбылося ўрачыстае адкрыццё лагернай змены. Дзеці акунуліся ў мора сонца, цяпла і добрага настрою. Наперадзе ў выхаванцаў  шмат цікавых мерапрыемстваў, выпрабаванняў, адкрыццяў і пазітыву.

Праграма дзённага знаходжання навучэнцаў у лагеры насычана рознымі пазнавальнымі экскурсійнымі  мерапрыемствамі, якія садзейнічаюць актыўнаму адпачынку выхаванцаў, а галоўнае, фарміруюць любоў да малой радзімы...

Спартыўныя заняткі - неад'емная частка жыцця дзяцей у аздараўленчым  лагеры. Дзеці шмат часу знаходзяцца на свежым паветры, большасць мерапрыемстваў праходзіць на вуліцы, ёсць добрая магчымасць адпачыць і ўмацаваць сваё здароўе. Такія спаборніцтвы як, "Вясёлыя старты", з'яўляюцца традыцыйнымі ў нашым лагеры…

Патрыятычнае выхаванне сёння - адно з найважнейшых звёнаў сістэмы выхаваўчай работы. У аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей "Следапыты" ДУА "Вялікасельская базавая школа" праведзена акцыя "Беларусь у маім сэрцы", падарожжа да запаведных мясцін Вялікага Сяла…

Сёння праграма дзённага знаходжання навучэнцаў у лагеры насычана рознымі развіваючымі мерапрыемствамі і гульнямі, якія садзейнічалі актыўнаму адпачынку выхаванцаў, а галоўнае, фарміравалі творчыя здольнасці дзяцей.

Азбука здароўя "Роля гародніны ў харчаванні"

"Сваё лета"

Экскурсіі  - гэта цудоўная магчымасць змяніць абстаноўку, даведацца пра нешта новае, адчуць новыя эмоцыі і ўражанні, даведацца пра цікавыя факты сваё малой радзімы, убачыць усё на свае вочы. У цішыні можна пачуць цурчанне раўчука, паглядзець сапраўдную  прыродную крыніцу…  

Выхаванцы аздараўленчага лагера “Следапыты” ДУА “Вялікасельская базавая школа” здзейснілі экскурсію-падарожжа на “Вялікасельскую крыніцу”.

  

Праграма дзённага знаходжання навучэнцаў у лагеры “Следапыты” ДУА "Вялікасельская базавая школа" насычана выдатнымі мерапрыемствамі: квэст-гульня "Край, дзе ты жывеш", конкурс малюнкаў  "Мы выбіраем жыццё" у рамках рэспубліканскай міжведамаснай праграмы “Клопат” у Мінскай вобласці на 2024 год.

 

Сённяшні дзень знаходжання выхаванцаў  у лагеры “Следапыты” быў прысвечаны кнізе.  КВЗ “Свет казак” пашырыў  кругагляд навучэнцаў, навучыў працаваць у групе, быць паважлівым у стаўленні адзін да аднаго; развіваў  творчае мысленне дзяцей, пачуццё прыгожага і добрага.

У аздараўленчым  лагеры “Следапыты” дзеці шмат часу знаходзяцца на свежым паветры, ёсць добрая магчымасць адпачыць і ўмацаваць сваё здароўе. Сёння выхаванцы лагера здзейснілі міні-паход з палаткамі па аднаму з маршрутаў экалагічнай сцежкі Вялікага Сяла.