Мэта, задачы, функцыі ўстановы адукацыі

Мэта:

стварэнне ўмоў для ўдасканалення адукацыйнай прасторы ўстановы адукацыі, накіраванай на павышэнне якасці адукацыі, станаўлення маральна сталай і здаровай асобы вучняў у адпаведнасці з актуальнымі і перспектыўнымі патрэбнасцямі грамадства і дзяржавы, фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму.

Задачы:

Забеспячыць рознабаковае развіццё асобы вучня (выхаванца)   у адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі.

 Садзейнічаць павышэнню прафесійнага ўзроўню педагогаў, выхавальніка дашкольнай адукацыі па развіццю прадметна-метадычных кампетэнцый ва ўмовах абнаўлення зместу адукацыі праз асваенне сучасных метадаў і прыёмаў навучання.

 Удасканальваць сістэму работы па духоўна-маральным выхаванні навучэнцаў, прафілактычнай работы па папярэджанні супрацьпраўных паводзін непаўналетніх, фарміраванні навыкаў бяспечных і адказных паводзін.

Умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную і вучэбна-метадычную базы ўстановы адукацыі для стварэння адпаведных сучасным патрабаванням умоў па навучанні і выхаванні навучэнцаў (выхаванцаў дашкольнай установы), ахове іх здароўя.

Функцыі:

  1. Адукацыйная, якая ўключае ў сябе навучанне і выхаванне навучэнцаў (выхаванцаў дашкольнай установы);
  2. Забеспячэнне аховы жыцця і здароўя навучэнцаў (выхаванцаў дашкольнай установы);
  3. Задавальненне патрэбнасці навучэнцаў (выхаванцаў дашкольнай установы) у самаадукацыі і атрыманні дадатковай адукацыі;
  4. Ажыццяўленне фінансава-гаспадарчай дзейнасці, у тым ліку аказанне платных адукацыйных паслуг;
  5. Развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ў межах, замацаваных за установай адукацыі бюджэтных і ўласных сродкаў.
свернуть