"Дапамажы пайсці вучыцца"

02.08.2023

З 1 жніўня па 10 верасня 2023 года ў Дзяржаўнай установе адукацыі "Вялікасельская базавая школа" праводзіцца міжведамасная акцыя "Дапамажы пайсці вучыцца".

На парозе восень, а гэта значыць, што зусім хутка ўсіх нас чакае цудоўнае свята - дзень Ведаў. Час новых адкрыццяў і новых поспехаў!

Падрыхтоўка дзіцяці да школы для кожнай сям'і - мерапрыемства сур'ёзнае і адказнае!

Мэта акцыі - аказанне падтрымкі сем'ям, якія маюць патрэбу ў дапамозе ў падрыхтоўцы дзяцей да новага навучальнага года.

У кабінеце №13 арганізаваны пункт па зборы рэчаў. Прымаюцца школьныя прылады, а менавіта: ручкі, алоўкі, пеналы, сшыткі, альбомы, фламастары, фарбы, каляровая папера, гумкі, пэндзлікі і інш.