Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку IV чвэрці 2023/2024 навучальнага года

01.04.2024

Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку IV чвэрці 2023/2024 навучальнага года, прайшла з выкарыстаннем дзяржаўнай сімволікі. Дырэктар Залуцкі В.Ч. падвёў вынікі правядзення вясновых канікулаў, адзначыў вучняў, якія актыўна ўдзельнічалі ў раённых спаборніцтвах, творчых конкурсах. На ўрачыстым  мерапрыемстве вызначаны задачы на бягучую чвэрць, акцэнтавана ўвага на значных мерапрыемствах і падзеях.