Акцыя "Запалі сінім"

03.04.2024

Сусветны дзень распаўсюджвання інфармацыі аб праблеме аўтызму (World Autism Awareness Day), які адзначаецца штогод 2 красавіка, пачынаючы з 2008 года, устаноўлены рэзалюцыяй Генеральнай асамблеі ААН № A/RES/62/139 ад 18 снежня 2007 года. Мэта гэтай даты - падкрэсліць неабходнасць дапамагаць людзям, якія пакутуюць невылечным захворваннем, і павышаць узровень іх жыцця. Колькасць дзяцей, якія пакутуюць аўтызмам, высокая ва ўсіх рэгіёнах свету і мае вялізныя наступствы для дзяцей, іх сем'яў, абшчын і таварыстваў.

Ва ўстанове адукацыі педагогі прагледзілі і абмеркавалі відэаролікі па тэме “Дзіцячы аўтызм”, вучні прынялі ўдзел у акцыі “Запалі сінім” (Паводле статыстыкі, аўтызм сустракаецца ў хлопчыкаў амаль у 5 разоў часцей, чым у дзяўчынак. Таму арганізацыя Autism Speaks першапачаткова і выбрала ў якасці сімвала сіні колер у падтрымку хлопчыкаў з дыягназам "аўтызм" (мяркуючы па ўсім, гэты выбар звязаны з традыцыйным асацыятыўным размеркаваннем дзіцячых адценняў: блакітны і сіні - для хлопчыкаў, ружовы - для дзяўчынак).