Экскурсійная паездка

06.04.2024

У шосты (школьны) дзень тыдня вучні Дзяржаўнай  установы адукацыі “Вялікасельская базавая школа” здзейснілі экскурсійную паездку ў г. Мінск. У  Белдзяржцырку  дзеці прагледзілі  новую феерычную праграму – «Магія фантанаў»! Маляўнічыя фантаны з лазернай інсталяцыяй, гіганцскія бруі танцуючай  вады, дождж і вадаспады пад купалам цырка!

У другой палове дня педагогі правялі пазнавальную міні-экскурсію па Гораду-герою Мінску.