Міжнародны Дзень касманаўтыкі

12.04.2024

12 красавіка традыцыйна ва ўстанове адукацыі праходзіць тэматычны дзень, прысвечаны Міжнароднаму Дню касманаўтыкі.  Вучні даведаліся пра першы палёт чалавека ў космас, разглядалі фатаграфіі першых спадарожнікаў, касмічных станцый і герояў космасу, даведаліся пра Вавёрку і Стрэлку – першых касмічных сабак, пра першага касманаўта — Юрыя Гагарына і пра першую жанчыну-касманаўта — Валянціну Церашкову, пра беларускіх касманаўтаў: Пятра Клімука, Уладзіміра Кавалёнка, Алега Навіцкага. Асаблівую ўвагу надалі Марыне Васілеўскай, якая стала першым касманаўтам у суверэннай гісторыі краіны.