Бацькоўскі сход

12.04.2024

Сёння адбыўся чарговы раённы бацькоўскі сход па тэме: "Роля дарослых у аказанні дапамогі дзецям і падлеткам у крызісных сітуацыях. Прычыны і прафілактыка суіцыдальных паводзін дзяцей і падлеткаў. Выхаванне без гвалту". Прадстаўнікі аддзела ўнутраных спраў Дзяржынскага РАУС, пракуратуры Дзяржынскага раёна, Дзяржынскага РАНС, Дзяржынскай цэнтральнай раённай бальніцы, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ўзнімалі вельмі важныя, актуальныя пытанні, якія датычацца ўзаемаадносін у сям'і, паводзін падлеткаў, іх псіхалагічнага стану; абмяркоўваліся праблемы сямейнага выхавання; спынення і недапушчэння спажывання тытунёвых вырабаў і выкарыстання электронных сістэм курэння; акцэнтавана ўвага ўдзельнікаў сходу на неабходнасць захавання правілаў пажарнай бяспекі. Таксама кіраўнік аперацыйнай службы Цэнтра банкаўскіх паслуг ААТ "ААТ Беларусбанк" азнаёміла з перавагамі карты навучэнца, як сучаснага прадукта, які сумяшчае функцыі банкаўскай плацежнай карты і электроннага ідэнтыфікацыйнага дакумента.