Рэспубліканская акцыя "За бяспеку разам"

12.04.2024

З 15 красавіка на Міншчыне стартуе рэспубліканская акцыя "За бяспеку разам". З пачатку года ў Мінскай вобласці адбылося 345 пажараў, ад якіх загінулі 46 чалавек. Статыстыка паказвае на тое, што пераважнай прычынай пажараў з трагічным зыходам застаецца неасцярожнае абыходжанне з агнём, у прыватнасці пры курэнні. У мэтах павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва ў перыяд з 15 красавіка па 1 мая Міністэрства па надзвычайных сітуацыях арганізавала правядзенне рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў вясенне-летні пажаранебяспечны перыяд "За бяспеку разам". Да мерапрыемстваў далучацца Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства энергетыкі, Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства. Акцэнт у акцыі будзе зроблены на абследаванне супрацьпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, правядзенне з імі інструктыўна-растлумачальнай работы па выкананні правіл пажарнай бяспекі, а таксама інфармаванне насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі. Ратавальнікі нагадваюць: праверце на працаздольнасць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, а ў выпадку іх адсутнасці - усталюеце ў жылых памяшканнях домаўладання. Звярніце ўвагу на спраўнасць ацяпляльнага абсталявання і электрычнай праводкі. Памятайце, што ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, якія належаць грамадзянам на праве прыватнай уласнасці, ускладзена на іх уласнікаў. Таксама ў рамках акцыі ў якасці кансультатыўнай дапамогі прадстаўнікі МНС прапануюць грамадзянам звярнуцца ў тэрытарыяльныя органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану жылля. Ратавальнікі запрашаюць усіх грамадзян узяць удзел у акцыі!