Дзень класнага кіраўніка

13.04.2024

У рамках ХІII педагагічнага марафона  кіруючых работнікаў і спецыялістаў Дзяржынскага раёна "Педагог - якасць, даступнасць і развіццё" у Дзяржаўнай  установе адукацыі “Вялікасельская базавая школа” праведзены “Дзень класнага кіраўніка”. Тэма «Прафарыентацыйная работа з законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў як фактар дапамогі сям'і ў падрыхтоўцы дзяцей да асобаснага росту і прафесійнага самавызначэння».  Абмеркаваны накоплены вопыт работы ў гэтым накірунку, дэманстравалася прэзентацыя.