«Радзіма мая Беларусь у асобах. З клопатам аб здароўі»

25.04.2024

Мерапрыемства прайшло з удзелам загадчыка Вялікасельскім ФАПам Рудовай Т.У., якая расказала пра сістэму аховы здароўя, клопат дзяржавы аб здароўі нацыі, бясплатную і даступную медыцынскую дапамогу, экспарт медыцынскіх паслуг. Таццяна Уладзіміраўна акцэнтавала ўвагу вучняў на крытычнае стаўленне да шкодных звычак, стаўленне да здароўя як найвялікшай каштоўнасці, матывацыю да захавання, умацавання здароўя.