Канікулы. Бяспека

01.11.2022

Навучэнцы ДУА "Валмянскі ВПК ДС-БШ", ДУА "Скірмантаўскі ВПК ЯС-СШ", ДУА "Вялікасельскі ВПК ДС-БШ Дзяржынскага раёна" наведалі Цэнтр бяспекі МНС у г. Барысаве. Рабятам прадаставілася магчымасць навучыцца правільным дзеянням пры ўзнікненні розных надзвычайных сітуацый дома, на вуліцы, у лесе, падчас прыродных НС, а таксама прадбачыць іх і не дапускаць. Асабліва ўразіў усіх "Навальнічны калідор". Тут усе змаглі пагрузіцца ў атмасферу навальніцы ў лесе з дапамогай дэкаратыўных усталёвак, аўдыё і візуальных спецэфектаў. Даведаліся, як выбраць правільныя месцы хованак і не патрапіць пад маланку. Не менш цікава было на станцыях ""Прыродныя небяспекі" (дазваляе адпрацаваць навыкі бяспечных паводзін у лесе і на балоце), "Змёрзлы вадаём" (паводзіны на лёдзе), "Пешаходны пераход", "Бяспечнае выкарыстанне печы", "Бяспечнае выкарыстанне газавага абсталявання». Не менш пазнавальна было на станцыі "Небяспекі вакол нас". Дэкараваныя інсталяцыі імітавалі жылы пакой і кухню з парушэннямі пажарнай, газавай, электра і агульнай бяспекі.  Дзеці таксама адпрацоўвалі навыкі выкліку службы выратавання ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый. З дапамогай інавацыйных тэхналогій і трэнажораў-сімулятараў навучэнцы прайшлі дымавы лабірынт, змаглі атрымаць практычныя навыкі выратавання людзей, выкарыстання першасных сродкаў пажаратушэння, выкліку экстраных службаў, эвакуацыі з задымленага памяшкання. У кожнага сітуацыя была свая. І дзеці вучыліся правільна фармуляваць надзвычайную сітуацыю. Паездка была вельмі цікавая і пазнавальная.