Справаздачна-выбарны сход прафсаюзнай пярвічкі
16.02.202416 лютага 2024 года адбыўся справаздачна-выбарны сход пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў Дзяржаўнай установы адукацыі “Вялікасельская базавая школа”. У мерапрыемстве прыняла ўдзел старшыня Дзяржынскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Шпілеўская Марына Іосіфаўна. У парадку дня сходу разгледжаны шэраг важных пытанняў, такіх як справаздача старшыні прафкама Лышчык Ж.В. аб дзейнасці прафсаюзнага камітэта за справаздачны перыяд; справаздача рэвізійнай камісіі за ўказаны перыяд, а таксама выступленне грамадскага інспектара па ахове працы Колас Ю.В. Члены прафсаюза далі станоўчую ацэнку праведзенай рабоце, выказалі падзяку і нацэлілі зноў абраны прафсаюзны актыў на эфектыўную плённую дзейнасць.