Велапрабег "Зорка Вялікай Перамогі"

02.05.2024

Сёння ў Мінскай вобласці праходзіць велапрабег "Зорка Вялікай Перамогі", які  ахопіць 9 рэгіёнаў. Спартыўнае мерапрыемства прысвяцілі Году якасці і 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі. Па маршруту ўдзельнікі велапрабегу наведалі і Дзяржаўную ўстанову адукацыі "Вялікасельская базавая школа". У ліку 30 удзельнікаў велапрабегу – настаўнік фізічнай культуры і здароўя Дзяржаўнай установы адукацыі "Вялікасельская базавая школа" Банькоўская Лізавета Юр'еўна.