Сустрэча з памочнікам пракурора

03.05.2024

У Дзяржаўнай установе адукацыі “Вялікасельская базавая школа”  адбылася сустрэча навучэнцаў з памочнікам пракурора Дзяржынскага раёна Хрушчовай Д.М. Падчас сустрэчы прадстаўнік пракуратуры расказала аб новых фактах генацыду ў дачыненні да беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, выкрытых падчас правядзення расследавання. Дар’я Міхайлаўна акцэнтавала ўвагу прысутных на захаванне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, фарміраванне  патрыятычнага патэнцыялу дзяцей.