Флаг, герб, гімн - дзяржаўныя сімвалы Беларусі

10.05.2024

Дзяржаўныя сімвалы сучаснай Беларусі заснаваны на гераічнай гісторыі нашага народа і адлюстроўваюць мірныя стваральныя мэты беларускай дзяржавы, слаўную гісторыю нашага народа, яго шматвяковыя традыцыі, а таксама ідэалы і прынцыпы нашай суверэннай краіны - мір, праца, добрасуседства, вернасць сваім духоўным каштоўнасцям і традыцыям. Няхай гэтае свята яшчэ мацней згуртуе ўсіх нас, умацуе высокае пачуццё асабістай адказнасці за сваю краіну і гатоўнасці самааддана працаваць дзеля працвітання нашай роднай Беларусі.