Дзень піянерскага сяброўства

18.05.2024

19 мая - вялікае свята для ўсіх піянераў нашай краіны - Дзень піянерскага сяброўства. Напярэдадні свята ў Дзяржаўнай установе адукацыі  "Вялікасельская базавая школа" піянеры дружыны імя Аляксандры Сяргееўны Шаўцовай прынялі ўдзел у інтэлектуальна-забаўляльнай гульні "Хто такія піянеры?", правялі турнір "Мы дружбою моцныя", паўдзельнічалі ў гульні "Краіна піянерыя", а таксама ва ўстанове  адукацыі прайшла інфармацыйная гадзіна "Падарожжа ў краіну Піянерыю" Свята атрымалася яркім, вясёлым і запамінальным.