"Увага - дзеці!"

21.05.2024

З 25 мая па 05 чэрвеня ДАІ Дзяржынскага раёна праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Увага - дзеці!"

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае!  У перыяд правядзення мерапрыемства  «Увага дзеці!» згодна з падпунктам 166.9 ПДР у светлы час сутак вадзіцелі транспартных сродкаў абавязаны рухацца з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі (пры іх наяўнасці).