У кіберпрасторы - пад абаронай

27.05.2024

З 27 мая па 5 чэрвеня МУС правядзе дэкаду кібербяспекі. Комплекс прафілактычных мерапрыемстваў накіраваны на павышэнне лічбавай пісьменнасці грамадзян. Запланаваны лекцыі і семінары, у ходзе якіх спецыялісты раскажуць аб распаўсюджаных відах IT-злачынстваў, дадуць практычныя парады па абароне ад зламыснікаў, у тым ліку растлумачаць, як захаваць сродкі пры ажыццяўленні фінансавых аперацый.   Асаблівая ўвага - асобным катэгорыям насельніцтва: пажылым людзям і дзецям. Супрацоўнікі міліцыі нагадаюць непаўналетнім аб правілах паводзін у сацсетках, месэнджарах і анлайн-гульнях. Будуць наведаны і школьныя зборы, дзе педагогам і бацькам раскажуць аб найбольш распаўсюджаных правапарушэннях падлеткаў у інтэрнэце, адказнасці за падобныя дзеянні.  Кожны павінен разумець: цалкам выдаліць лічбавыя сляды ў сетцы немагчыма, а абяцаныя арганізатарамі злачынных схем беспакаранасць і ананімнасць - усяго толькі хітрыкі.

Запрашаем усіх прыняць удзел у мерапрыемствах дэкады!