Стартуе першы этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

08.10.2024

У адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку правядзення рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.11.2003 № 73, загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 10.09.2024 № 381 «Аб правядзенні ў 2024/2025 навучальным годзе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных  прадметах» ва ўстанове адукацыі пройдзе рэспубліканская алімпіяда па вучэбных прадметах. Мэта мерапрыемства - выяўленне і падтрымка найбольш здольных, адораных навучэнцаў, павышэнне іх цікавасці да навучальных прадметаў.

Першы этап рэспубліканскай алімпіяды праводзіцца згодна з графікам:

10.10.2024 – “Матэматыка”;

11–12.10.2024 – “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”;

14.10.2024 – «Англійская мова», «Нямецкая мова»;

15.10.2024 – “Фізіка”;

17.10.2024 – “Геаграфія”;

18–19.10.2024 – “Руская мова” і “Руская літаратура”, “Працоўнае навучанне”;

21.10.2024 – “Інфарматыка”;

22.10.2024 – “Сусветная гісторыя”, “Гісторыя Беларусі”, “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі”;

23.10.2024 – “Хімія”;

24.10.2024 – “Біялогія”;

25.10.2024 – “Грамадазнаўства”;

25–26.10.2024 – “Фізічная культура і здароўе”.

 Жадаем рабятам поспехаў і ўдалага выступлення на алімпіядзе!