Лінейка, прысвечаная пачатку ІІ-ой навучальнай чвэрці

04.11.2024

У Дзяржаўнай  ўстанове адукацыі  “Вялікасельская базавая школа” прайшла лінейка, прысвечаная пачатку другой навучальнай чвэрці.  З уступным словам выступіў дырэктар установы адукацыі Залуцкі Віктар Часлававіч. Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Макась Наталія Іосіфаўна падвяла вынікі восеньскіх канікул, пазнаёміла выхаванцаў з планам сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы на ІІ-ую чвэрць 2024/2025 навучальнага года. У мерапрыемстве прыняў удзел старшыня Бараўскога сельвыканкама Кулакоўскі Ігар Міхайлавіч.