Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду
09.12.2024Боль і пакуты, праз якія прайшла амаль кожная сям’я ў Беларусі. Сёння Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду. У нашай краіне робіцца ўсё, каб не толькі не забыцца пра трагедыю, але і прыцягнуць вінаватых да адказнасці. Тры гады таму Генпракуратура ўзбудзіла крымінальную справу па факце генацыду беларусаў падчас Вялікай Айчыннай вайны. У аснову ляглі звесткі аб гібелі мільёнаў людзей ад рук нямецкіх акупантаў і іх памагатых. Кожнае абвінавачванне дакументальна абгрунтаванае. Архіўныя матэрыялы, зводкі карнікаў, паказанні відавочцаў. Ужо ўстаноўлена і дапытана больш за 19 тысяч чалавек, палова-пацярпелыя, у тым ліку былыя вязні лагераў смерці. Акрамя гэтага-раскопкі ў месцах масавага знішчэння мірнага насельніцтва. Крымінальныя справы накіроўваюцца ў Вярхоўны Суд. Адкрываюцца новыя жудасныя факты. Да гэтага лічылася, што за гады акупацыі спалена поўнасцю або часткова больш за 9 тысяч беларускіх вёсак. Цяпер вядома пра 12 тысяч…