Флэшмоб "Пад сцягам краіны"
13.12.2024Рэспубліканская акцыя, якая праходзіць пад слоганам "Чырвоны і зялёны колер - сімвал міру і перамог!", прадоўжыцца да 31 снежня. Галоўная задумка ініцыятывы - звярнуць увагу грамадскасці на важнасць і беражлівыя адносіны да галоўных сімвалаў Беларусі. Рэспубліканскі флэшмоб не абмяжоўвае ўдзельнікаў у творчых ініцыятывах. Гэта могуць быць патрыятычныя масавыя мерапрыемствы, як, напрыклад, «Сцяг-шоў», якія ўключаюць у сябе відовішчны нумар з выкарыстаннем неабходнай атрыбутыкі (стужкі, сцягі, палотны і інш.), могуць быць тэматычныя прадстаўленні, масавыя кампазіцыі з выкарыстаннем элементаў гімнастыкі, груп барабаншчыкаў, мажарэтак. Яшчэ варыянт - падрыхтоўка челендж-відэа. Таксама ўдзельнікам можа быць як адзін чалавек, гэтак і калектыў.
Падрабязную інфармацыю аб удзеле ў акцыі можна знайсці на афіцыйным сайце Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.