“Бяспека дзяцей – наш агульны клопат”
20.12.2024У Дзяржаўнай установе адукацыі “Вялікасельская базавая школа” адбыўся бацькоўскі сход на тэму “Бяспека дзяцей – наш агульны клопат”.
...Зусім хутка наступяць зімовыя канікулы - час адпачынку дзяцей, цікавых спраў, новых уражанняў. У школьнікаў з'явіцца больш вольнага часу для прыгод і дзіцячых фантазій, а ў бацькоў і педагогаў - клопатаў і трывог за іх бяспеку. На сходзе былі разгледжаны пытанні прафілактыкі экстрэмізму ў маладзёжным асяроддзі; бяспекі дзяцей і падлеткаў падчас навагодніх свят і зімовых канікулаў з акцэнтам на выкананне правілаў бяспекі паблізу вадаёмаў, выкарыстання піратэхнікі; бяспекі дзяцей на дарогах і падчас удзелу ў масавых мерапрыемствах. Бацькам у чарговы раз нагадалі аб неабходнасці зносін са сваімі дзецьмі, арганізацыі сумеснай сямейнай працы і адпачынку; абмежаванні часу знаходжання дзяцей у Інтэрнеце; недапушчэння зносін з незнаёмымі людзьмі; захавання правілаў пажарнай бяспекі.