Прыём ва ўстанову адукацыі

Умовы прыёму выхаванцаў у яслі-сад >>>

Прыём дакументаў у 1 клас

Прыём дакументаў у 1 клас  Дзяржаўнай установы адукацыі «Вялікасельская базавая школа» будзе ажыццяўляцца з 12 чэрвеня па 15 жніўня 2024 года ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19.09.2022 №322, Інструкцыяй аб парадку ўліку дзяцей у мэтах атрымання імі агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.08.2022 №285, пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.02.2023 №02-01-14/2404/дс “Аб арганізацыі прыёму ў 1 класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі”, рашэннем Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэту “Аб устанаўленні кантрольных лічбаў прыёму на 2024/2025 навучальны год” ад 01.04.2024 №991.  У першы клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у 1 клас асобы, якой шэсць гадоў споўніцца ў цякучым каляндарным годзе. Для залічэння ў першы клас неабходна прадаставіць наступныя дакументы:

заяву на імя дырэктара ўстановы адукацыі

медыцынскую даведку аб стане здароўя дзіцяці.

Дакументы падаюцца ў кабінет №16 (панядзелак-пятніца: 08.00-13.00, 15.00-19.00; субота: 08.00-15.00)

Тэлефон для даведак: (801716) 92085

Дырэктар:

Залуцкі Віктар Часлававіч

(8044) 7659038

 Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці:  

 Макась Наталія Іосіфаўна

(8029) 7529236   

Спіс замацаванага за ўстановай дукацыі мікрараёна і сельскіх населеных пунктаў

Бараўскі  сельскі выканаўчы камітэт: в. Вялікае Сяло, в. Старынкі, в. Паўлюці, в. Целяшэвічы, в. Карачуны.

https://uo.schoolnet.by/образование-района/дошкольное-образование/справочник-для-родителей/как-определить-ребенка-в-учреждение-дошкольного-образования-дзержинского-района

Как определить ребенка в учреждение дошкольного образования Дзержинского района>>>