Аздараўленне

Сонечныя дні нагадваюць нам аб набліжэнні гарачага лета, і канікулы  ўжо не за гарамі! На базе ўстановы адукацыі ў летні перыяд арганізавана работа аздараўленчага лагера "Следапыты" з дзённым знаходжаннем дзяцей

Профільны аздараўленчы лагер «Следапыты» з дзённым знаходжаннем дзяцей.

Лагер працуе 15 дзён з 03.06.2024 па 21.06.2024

Кошт пуцёўкі:

Узрост дзяцей

Поўны кошт, руб.

Датацыя, руб.

Бацькоўская даплата, руб.

6 – 10 гадоў

140,00

104,00

36,0

11 – 13 гадоў

145,00

104,00

41,00

Кіраўнік аздараўленчага лагера: Макась Наталія Іосіфаўна, кантактны тэлефон: 801716 92085

План работы аздараўленчага лагера>>>

Парадак дня работы лагера >>>

Лета - гэта выдатная, самая доўгачаканая пара для дзяцей і для дарослых, якую любяць і чакаюць усё без выключэння. Гэта разрадка назапашанай за год напружанасці, аднаўленне здароўя, час адкрыццяў і прыгод, час падзей і сустрэч з цудам, час спазнання новых людзей. Вось і наступілі доўгачаканыя канікулы. І наша школа па традыцыі запрасіла сваіх дзяцей у аздараўленчы лагер «Следапыты». 3  чэрвеня адбылося ўрачыстае адкрыццё лагернай змены. Дзеці акунуліся ў мора сонца, цяпла і добрага настрою. Наперадзе ў выхаванцаў  шмат цікавых мерапрыемстваў, выпрабаванняў, адкрыццяў і пазітыву.

У аздараўленчым  лагеры “Следапыты” дзеці шмат часу знаходзяцца на свежым паветры, ёсць добрая магчымасць адпачыць і ўмацаваць сваё здароўе. Сёння выхаванцы лагера здзейснілі міні-паход з палаткамі па аднаму з маршрутаў экалагічнай сцежкі Вялікага Сяла.

Архіў 2020-2021...

Архіў 2021-2022...

Архіў 2022-2023...